Супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан
На працягу многіх гадоў працягваецца цеснае супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.
У чэрвені 2022 года ў рамках рэалізацыі Комплекснай праграмы Рэспублікі Казахстан «Архіў-2025» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі калегі з Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (ЦГА НТД РК): Кайырбек А.А., Ергаліева І.К., Каіпжанава А.М. Падчас візіту праводзілася праца па выяўленні дакументаў па гісторыі Казахстана. Калег зацікавілі дакументы з фондаў «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь», «Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь», а таксама фонды асабістага паходжання Машэрава П.М., Гудзімава Б. С. і інш.
Таксама ў чэрвені 2022 года ў чытальнай зале Нацыянальнага архіва працягваюць працу архівісты Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан (Алматы) Каратаева Г.М. і Туткішава А.М., якія праводзяць навуковую даследчую працу па выяўленні дакументаў аб удзеле казахстанцаў у баявых дзеяннях у складзе партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дадзены праект быў пачаты ў 2011 годзе.
Неабходна адзначыць, што Рэспубліка Казахстан мае багаты вопыт працы ў сферы архіўнай справы. Пастаянна праводзяцца міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, навучальныя мерапрыемствы. Асабліва папулярнай з’яўляецца летняя школа маладых архівістаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якая праводзіцца ўжо пяты раз архівам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Работнікі Нацыянальнага архіва другі раз прымаюць актыўны ўдзел у летняй школе. Так, 15-17 чэрвеня 2022 года летняя школа маладых архівістаў пройдзе ў змешаным фармаце (афлайн і анлайн) па тэме “Нацыянальныя архіўныя заканадаўства ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”. У ёй возьмуць удзел 6 работнікаў Нацыянальнага архіва ў якасці слухачоў. Гэтае мерапрыемства нацэлена на павышэнне кваліфікацыі маладых архівістаў, азнаямленне з новымі тэхналогіямі і сучаснымі метадамі архіўнай працы.
9 чэрвеня 2022 года, у дзень, калі сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень архіваў, у Нацыянальным архіве адбылася сустрэча намеснікаў дырэктара архіва Стуканавай Я. А. і Кушновай Е. В. з прадстаўнікамі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан (Алматы) Каратаевай Г. М. і Туткышавай А. М. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва. Таксама калегі абмяняліся вопытам работы па пытаннях забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў, па стварэнні страхавога і Фонду карыстання, па рэстаўрацыі, рамонце, выяўленні архіўных дакументаў з загасальных тэкстам.