Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй у Міжнародны дзень архіваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна
У Міжнародны дзень архіваў, 9 чэрвеня 2022 года, праведзены Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна для навучэнцаў 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Гродна» і студэнтаў 2-3 курсаў факультэта гісторыі УА «ГрДУ ім. Я.Купалы» з мэтай асветы і патрыятычнага выхавання моладзі і папулярызацыі дакументаў архіўнага фонду і шэраг мерапрыемстваў: лекцыі аб гісторыі архіва і асноўных напрамках дзейнасці, прэзентацыі выставак, створаных па архіўных дакументах, і аглядная экскурсія па архіве.
Школьнікі і студэнты азнаёміліся са зместам некаторых арыгінальных дакументаў па гісторыі Гродзенскай губерні, даведаліся аб рабоце чытальнай залы, наведалі навукова-даведачную бібліятэку, дзе былі прадстаўлены друкаваныя выданні 17-20 стст. У архівасховішчах даведаліся пра рэжым і ўмовы захоўвання дакументаў, у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў.
Госці былі здзіўлены руплівай працай супрацоўнікаў архіва па рэстаўрацыі і захаванні дакументальных матэрыялаў архіва.