У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 9 чэрвеня ў чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прайшоў агульны сход супрацоўнікаў установы
З віншавальным словам да калектыву звярнуўся дырэктар С.І.Міклашэвіч. Ён выказаў падзяку работнікам архіва за карпатлівую працу і адданасць сваёй справе. Таксама ў сваім выступленні кіраўнік адзначыў асноўныя аспекты развіцця і далейшыя перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва.
Намеснік дырэктара Н.А.Бекіш прадставіла прэзентацыю аб дзейнасці архіва ў галіне міжнародных адносін, прымеркаваную да Міжнароднага дня архіваў, якая таксама размешчана на сайце ўстановы.
Не засталіся без увагі і ветэраны архіўнай справы. Цёплыя і шчырыя пажаданні яны прымалі ад кіраўніцтва і супрацоўнікаў архіва. Таксама віншаванні былі напраўлены калектывам дзяржаўных архіўных устаноў.