8 червеня ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі работнікі Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (ЦАМА) на чале з начальнікам архіва Гаркавым Б.М.
Дэлегацыя азнаёмілася з выставай архіўных дакументаў, прысвечанай 95-годдзю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якая зараз экспануецца ў фае архіва. Заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Старасценка М.А. расказала аб складзе архіўных дакументаў, прадстаўленых на выставе ад вытокаў яго стварэння да сучаснасці. Намеснік дырэктара Кушнова А.У. паінфармавала калег аб праектах, у якіх удзельнічае Нацыянальны архіў у Год гістарычнай памяці. Перш за ўсё, гэта публікацыйная дзейнасць – выданне серыі зборнікаў архіўных дакументаў «Без тэрміну даўнасці», развіццё баз даных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Партызаны Беларусі». Кушнова А.У. расказала пра выставачную дзейнасць архіва, а таксама пра ўдзел дзяржаўных архіўных устаноў у акцыі «Архівы – школе».
Работнікі ЦАМО і Нацыянальнага архіва абмяняліся вопытам работы ў інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў (выкананне тэматычных і біяграфічных запытаў, якія датычацца перыяду Вялікай Айчыннай вайны). Такія сустрэчы садзейнічаюць узаемнаму супрацоўніцтву, абмену вопытам работы ў сферы архіўнай справы.