Ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі архівіст В. Д. Шаціла прачытала лекцыю на тэму: «Архівы ў кінематографе»
8 чэрвеня 2022 г. у рамках мерапрыемстваў прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў, а таксама рэалізацыі задач, вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі па рабоце з моладдзю, у прыватнасці, па стварэнні мікраклімату ў працоўным калектыве і падтрыманні навуковых памкненняў работнікаў, кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. была адобрана і падтрымана ініцыятыва маладога спецыяліста ўстановы В.Д. Шацілы.
Валерыя Дзянісаўна Шаціла падрыхтавала і правяла лекцыю: «Архівы ў кінематографе».
Лекцыя была прысвечана тэме адлюстравання вобраза архівіста і архіва ў савецкім, расійскім і замежным кінематографе. У шматлікіх сучасных карцінах архіў паказваецца з пункту гледжання будучыні, а не мінуўшчыны, што з’яўляецца нязвыклым для сучаснага гледача. Таксама лектар расказала пра конкурс, арганізаваны Міжнароднай радай архіваў: «Оскар» архівам (2016), дзе да ўдзелу прымаліся фільмы, якія асвятляюць працу архіваў і паказваюць іх значнасць.
Лекцыя выклікала жывую цікавасць не толькі сярод маладых супрацоўнікаў архіва, але і іх больш дасведчаных калег.