У рамках Міжнароднага тыдня архіваў у Год гістарычнай памяці супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці наведалі Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі
7 чэрвеня 2022 года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці наведалі Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі.
Дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М. Запартыка была праведзена экскурсія па будынку архіва «Ад касцёла да архіва (1648 1872 2022)».
Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі размяшчаецца ў будынку былога Касцёла Святога Юзафа манастыра бернардынцаў, заснаванага ў 1624 годзе. З лістапада 1991 г. і па цяперашні час у будынку касцёла працуюць два Беларускія дзяржаўныя архівы: Навукова-тэхнічнай дакументацыі і архіў-музей «Літаратуры і мастацтва».
Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці, а таксама пабывалі ў архівасховішчы.
Мерапрыемства паспрыяла ўмацаванню рабочых і навуковых сувязей паміж работнікамі архіўных устаноў.