Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураша з Міжнародным днём архіваў
віншую вас з прафесійным святам –
Міжнародным днём архіваў!
Як скарбніцы Памяці, архівы займаюць асаблівае месца ў структуры кожнай дзяржавы, у жыцці кожнага чалавека.
Беражлівыя і паважлівыя адносіны да гісторыка-дакументальнай спадчыны – прыкмета цывілізаванага грамадства, якое знаходзіцца на высокім узроўні сацыяльна-культурнага і палітычнага развіцця.
У маштабах чалавецтва на архіўныя ўстановы ўскладзена высакародная гуманітарная місія, бо міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы захавання, вывучэння і папулярызацыі архіўнай інфармацыі заклікана садзейнічаць умацаванню сяброўства і ўзаемаразумення паміж краінамі і народамі.
Прыміце словы падзякі за ваш высокі прафесіяналізм, шчырую захопленасць і адказнае стаўленне да архіўнай працы! Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых паспяховых праектаў і дасягненняў!
З павагай,
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш