Акцыя «Архівы – школе». Лекцыя работніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
В рамках акцыі «Архівы – школе» 10 мая перад школьнікамі і студэнтами 1 курса Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выступіў загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В. Кулінок. Ён распавёў пра генацыд насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У ходзе часовой лекцыі слухачам было растлумачана паняцце генацыду, прадстаўлены архіўныя дакументы, якія пацвярждаюць факты мэтанакіраванай, старанна спланаванай палітыкі па массаваму знішчэнню мясцовага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі. С.В. Кулінок распавеў аб асноўных формах і метадах рэалізацыі гэтай палітыцы, а таксама абазначыў асноўныя напрамкі работы НАРБ па папулярызацыі і ўвядзенню ў навуковы зварот дакументаў перыяду Вялікай Айчаннай вайны і захаванню гістарычнай Памяці.
Пасля заканчэння лекцыі выступоўца адказаў на шматлікія пытанні школьнікаў і першакурснікоў.