12 мая 2022 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» для навучэнцаў 8-х класаў СШ № 11 г.Віцебска быў праведзены ўрок «Генеалогія – гісторыя продкаў».

На ўроку юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з паняццем «генеалогія», з правіламі складання генеалагічных схем і радаводных кніг. Даведаліся аб тым, якія дакументы дапамагаюць складаць генеалагічныя дрэвы (схемы), якія архівы захоўваюць дакументы па генеалогіі, дзе знаходзяцца дакументальныя крыніцы, якія ўзніклі да 1917 года.
У ходзе ўрока хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з сеткай архіўных устаноў рэспублікі, правіламі допуску да работы з архіўнымі дакументамі; ім растлумачылі, што такое “асабістая таямніца”. Таксама быў агучаны парадак запыту звестак з архіваў, у тым ліку з архіваў органаў ЗАГС.
Падчас урока паказаны сайты: «Архівы Беларусі» і нацыянальных архіваў рэспублікі. Прадэманстраваны архіўныя дакументы.
Завяршыўся ўрок экскурсіяй у сховішчы.