Дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прызначаны А.Л.Воінаў
Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2022 г. № 33-к з 10 мая 2022 г. на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прызначаны ВОІНАЎ Алег Леанідавіч.
Воінаў А.Л., 1967 года нараджэння, у 1988 годзе скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка, у 1999 годзе – Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2009 годзе – Факультэт Генеральнага штаба Узброенных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 1988 г. па 2022 г. праходзіў службу ва Узброеных Сілах на розных пасадах. Генерал-маёр запасу.
Мае дзяржаўныя ўзнагароды – ордэн «За службу Радзіме» 3-яй ступені, медалі «За бездакорную службу» 1-ай, 2-ай, 3-яй ступеняў; ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
10 мая 2022 г. намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Кот А.М. прадставіў Воінава А.Л. калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.