«Архівісты – Пераможцы» (віртуальная кніга памяці работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны)


Напярэдадні Дня Перамогі на інтэрнет-сайце «Архівы Беларусі» прадстаўлены дакументальны праект «Архівісты – Пераможцы» – віртуальная кніга памяці, складзеная работнікамі беларускіх архіўных устаноў аб сваіх папярэдніках – ветэранах Вялікай Айчыннай вайны.

Выпрабаванні, якія выпалі на долю архівістаў папярэдніх пакаленняў у ваенныя гады, іх самаадданая праца ў пасляваенны перыяд па аднаўленні і развіццю народнай гаспадаркі (і дзяржаўнай архіўнай галіны, у прыватнасці) з’яўляюцца бясцэннымі прыкладамі адданасці Радзіме, жадання працаваць на яе карысць і гатоўнасць абараняць яе ў выпадку неабходнасці.

Сучаснае і будучыя пакаленні беларускіх архівістаў павінны ведаць, памятаць і па праве ганарыцца подзвігамі папярэднікаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх укладам у Вялікую Перамогу!

Мемарыяльны праект рэалізуецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці і 100-годдзю архіўнай службы Беларусі. Далейшая работа па напаўненню віртуальнай кнігі памяці ў галіне будзе прадоўжана на пастаяннай і сістэмнай аснове.

З матэрыяламі праекту можна азнаёміцца ТУТ.