Работнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», якая прысвечана святкаванню 77-х угодкаў перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, на чале з дырэктарам Ю.Э.Празаровічам адбылася імпрэза па ўскладанні кветак работнікамі дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» да манумента на Брацкай магіле савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў.

Тут былі пахаваны трыццаць тысяч савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў, закатаваные і расстраляные нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1943 гг.

Работнікі цэнтра ўшанавалі памяць загінулых людзей хвілінай маўчання.