У Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі адбылась лекцыя з удзелам прадстаўніка Мінскай гарадской арганізацыі ТРВОД

У мэтах удасканальвання ведаў па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці і правядзення работы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, у Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі (далей – Цэнтр) адбылася інфармацыйна-асветніцкая імпрэза з удзелам вядучага спецыяліста Мінскай гарадской арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» (ТРВОД) В.Д.Нікалайчука.

Падчас імпрэзы Васіль Нікалайчук пазнаёміў працаўнікоў Цэнтра з асаблівасцямі работы Мінскай гарадской арганізацыі ТВВОД, паінфармаваў пра статыстыку здарэнняў на замацаваных тэрыторыях у 2021 і пачатку 2022 гадоў, праінструктаваў сабраных пра меры бяспечных паводзін на водах як у летні, гэтак і зімовы перыяды, а таксама аб прыёмах выратавання і самаратавання.

У завяршэнні сустрэчы лектару былі зададзены некалькі пытанняў, падчас адказаў на якія адбылося жывое абмеркаванне актуальных аспектаў папярэджання няшчасных выпадкаў на водах.