Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Вайной пераламанае дзяцінства»

5 мая 2022 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» наведалі Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Оршы», дзе сустрэліся з навучэнцамі 6-7 класаў і правялі для іх тэматычную гадзіну на тэму «Вайной пераламанае дзяцінства». Падчас дадзенага мерапрыемства ўвазе юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі аб злачынствах нацыстаў над дзецьмі ў канцлагерах.