У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» 4 мая 2022 года праведзена інфармацыйна-тэматычная гадзіна «Сімволіка маёй краіны»

У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» 4 мая 2022 года праведзена інфармацыйна-тэматычная гадзіна «Сімволіка маёй краіны», прысвечаная дзяржаўнаму святу – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Жлобіна імя В.В. Гузава» з навучэнцамі 3 «В» класа.

Адкрыла інфармацыйную гадзіну настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі Раманенка Тамара Міхайлаўна.

Загадчык аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў Паўлюкова Аксана Мікалаеўна пазнаёміла навучэнцаў з Дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы глыбей вывучылі сімволіку Рэспублікі Беларусь: даведаліся, што азначаюць усе адлюстраванні на гербе і сцягу нашай краіны, успомнілі гісторыю нашага сцяга і герба, пазнаёміліся з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым.

Таксама дзеці пазнаёміліся з сімволікай дзяржаўных органаў і арганізацый, тэрытарыяльнай сімволікай Жлобінскага, Рагачоўскага, Светлагорскага і Акцябрскага раёнаў, дзе яна сустракаецца ў штодзённым жыцці. Таксама было дадзена паняцце «геральдыкі» і гісторыі яе паходжання. Ім парэкамендаваны для болей падрабязнага прагляду геральдычных сімвалаў інтэрнэт-сайты «Архівы Беларусі» раздзел «Геральдыка» (https://archives.gov.by/home/geraldika) і «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь» (https://gs.archives.gov.by/).

Навучэнцам у ходзе дадзенага мерапрыемства была прадэманстравана прэзентацыя «Сімвалы маёй краіны».

У рамках Года гістарычнай памяці, вучні 3«В» класа пазнаёміліся з гісторыяй архіва, з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, даведаліся аб захоўваючыхся дакументах, іх складзе і аб’ёме, у тым ліку аб калекцыі дакументаў асабістага паходжання.

У мэтах патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, пры дапамозе ўцягнення навучэнцаў у пошукавую і даследчую дзейнасць па вывучэнні гісторыі сваей сям’і, лёсах родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, 3 «В» клас разам са сваім класным кіраўніком Раманенка Т.М. удзельнічае ў Рэспубліканскай акцыі «Героі маёй сям’і», якую праводзіць Міністэрства адукацыі з 5 красавіка па 9 мая.