Аб правядзенні з работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» занятка «Захаваем прыроду разам!!»

29 красавіка 2022 года з работнікамі архіва праведзены занятак «Захаваем прыроду разам!». Старэйшы дзяржаўны інспектар Аршанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Квартальны Дзяніс Аляксандравіч расказаў работнікам архіва аб рабоце інспекцыі, нагадалі аб правілах паводзін у заказніках, на берагах вадаёмаў, у лесе, аб правілах нарыхтоўкі ягад. «Да прыроды трэба ставіцца сур’ёзна і ўдумліва, а за самавольства – давядзецца адказваць», – адзначыў старшы інспектар.

Дзейнасць чалавека моцна ўплывае на экалогію і, нажаль, не лепшай выявай. Мінімізаваць урон, які наносіцца навакольнаму асяроддзю, а таксама захаваць біялагічную разнастайнасць нашага краю пры рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў – задачы вельмі важныя, і ад таго, як мы будзем ставіцца да аховы навакольнага асяроддзя, залежыць наша будучыня.