Аб правядзенні навучальнага мерапрыемства для супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» па выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі з удзелам супрацоўніка Лідскага РАНС

У рамках правядзення работы па прадухіленні парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі для работнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» 04.05.2022 праведзена навучальнае мерапрыемства з удзелам інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лідскага РАНС .А.Бартэля.

Інспектар расказаў работнікам архіва аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ва ўстановах, грамадскіх месцах, дома і на адпачынку (лес, берагі рэк і вадаёмаў). Нагадаў, што ад захавання правілаў пажарнай бяспекі залежыць жыццё кожнага з нас, а таксама падрабязна растлумачыў алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Прывёў статыстыку няшчасных выпадкаў за 2022 г. па Гродзенскай вобласці. Супрацоўнікі архіва атрымалі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кваліфікаваныя адказы.