28 красавіка 2022 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

8 красавіка 2022 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент), на якім былі разгледжаны пытанні аб ходзе выканання мерапрыемстваў, выкладзеных у пункце 26 «Развіццё інфармацыйных тэхналогій пры вядзенні архіўнай справы» Комплексу мер па выкананні даручэнняў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дадзеных па выніках прызначэння Міністра юстыцыі 18 кастрычніка 2021 г. (падпункты 55 – 58) (далей – Комплекс мер), і аб удасканаленні Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (далей – САДД НАФ).

У рабоце калегіі прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот.

Па першаму пытанню калегіяй адзначана, што работа па выкананні Комплексу мер у 1 квартале 2022 г. у цэлым праводзіцца ў адпаведнасці з галіновым Планам рэалізацыі ў 2022 годзе комплексу мер у накірунку развіцця інфармацыйных тэхналогій пры вядзенні архіўнай справы, зацверджаным дырэктарам Дэпартамента 27 снежня 2022 г.

У рамках выканання мерапрыемства, уключанага ў падпункт 55 Комплекса мер «Развіццё Сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у частцы стварэння віртуальнай чытальнай залы з мэтай забеспячэння аддаленага доступу даследчыкаў да архіўнай інфармацыі» установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» (далей – БелНДЦЭД) распрацавана тэхнічнае заданне.

У рамках выканання мерапрыемства, уключанага ў падпункт 56 Комплексу мер «Развіццё аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы аўдыёвізуальных дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у частцы прадаўжэння работы па стварэнні лічбавага архіва кінадакументаў і размяшчэння яго на рэсурсах рэспубліканскай платформы, якая дзейнічае на аснове воблачных вылічэнняў», установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) падрыхтаваны конкурсныя дакументы на закупку ў 2023 годзе.

У разрэзе выканання задачы па забеспячэнні якаснага фарміравання, захаванасці і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь як часткі інфармацыйнага рэсурсу краіны праведзена работа па павелічэнні мэтавых паказчыкаў падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» ад запланаваных аб’ёмаў на 2022 год.

У рамках выканання мерапрыемства, уключанага ў падпункт 57 Комплексу мер «Нарошчванне тэмпаў лічбавага капіравання архіўных дакументаў» планавы паказчык павялічыўся па архівах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей і склаў у цэлым 164 % ад паказчыкаў 2021 года.

Забяспечана абнаўленне сканавальнага абсталявання ўстановамі «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці», «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці», «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці», «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы», «Занальны дзяржаўны архіў у г. Наваградку».

Дзяржаўнай установай «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» у рамках развіцця інтэрнет-праектаў «Партызаны Беларусі» і «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» праводзіцца работа па іх напаўненню і падтрыманню інфармацыі ў актуальным стане.

Дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў рамках рэалізацыі інтэрнет-праектаў у 1 квартале 2022 года падрыхтавана і размешчана ў адкрытым доступе 19 віртуальных выставак.

Дэпартаментам у студзені 2022 года праведзена работа па пашырэнні выкарыстання архіўных інтэрнэт-праектаў («Партызаны Беларусі», «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь») у адукацыйных працэсах, па выніках якой Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь былі падрыхтаваны і накіраваны ў галоўныя ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама рэкамендацыі па выкарыстанні інтэрнет-праектаў у адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (і матэрыялы да іх).

Па выніках разгляду першага пытання калегіяй даручана галоўным упраўленням юстыцыі, дзяржаўным архіўным установам забяспечыць своечасовае выкананне мерапрыемстваў, прадугледжаных Комплексам мер.

Таксама дзяржаўным архіўным установам даручана прадоўжыць работу па папулярызацыі і ўключэнні ў адукацыйныя і выхаваўчыя працэсы архіўных інтэрнэт-праектаў у рамках акцыі «Архівы-школе» і забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне сканавальнага абсталявання.
Па пытанні ўдасканалення САДД НАФ калегія адзначыла, што інтэрнэт-партал выконвае задачу па забеспячэнні выдаленага доступу да рознаўзроўневых архіўных апісанняў па меры іх запаўнення, з’яўляецца інструментам інтэграцыі дакументальных інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўных архіваў.

САДД НАФ зарэгістраваная ў Дзяржаўным рэестры інфармацыйных рэсурсаў 19 ліпеня 2019 г. пад № 0991919345. Уладальнікам інфармацыйнага рэсурсу з’яўляецца Дэпартамент, аператарам і адміністратарам – БелНДЦЭД, сістэмным адміністратарам – арганізацыя, якая аказвае ў рамках дагавора, які заключаецца штогод, паслугі па суправаджэнні і тэхнічнай падтрымцы.

На 01.04.2022 у САДД НАФ прадстаўлены апісанні 45887 фондаў (96,5%), 91557 вопісаў (97,4%), 12759383 адзінак захоўвання (96,3%), 697672 архіўных дакументаў. Загружаны з пачатку 2022 года апісанні 16 фондаў, 50 вопісаў спраў, 35541 справы, 32275 дакументаў.

Асноўнае прызначэнне САДД НАФ – арганізацыя свабоднага доступу карыстальнікаў праз сетку Інтэрнэт да архіўных апісанняў на ўзроўні фонду, вопісы, справы і дакумента 31 архіва, а ў далейшым – да іх лічбавых копій.

Стварэнне, вядзенне і прадстаўленне ў сетцы Інтэрнэт гэтай шматузроўневай інфармацыйна-пошукавай сістэмы з’яўляецца на сённяшні дзень найбольш перспектыўным напрамкам развіцця даведачна-пошукавых сродкаў дзяржаўных архіваў краіны.

Калегіяй даручана БелНДЦЭД прадоўжыць работу па тэхнічнай падтрымцы і забеспячэнні штатнага функцыянавання САДД НАФ у якасці аператара, а таксама аказваць метадычную і практычную дапамогу дзяржаўным архіўным установам у частцы арганізацыі і ажыццяўлення загрузкі інфармацыі аб фондах у САДД НАФ.