29 красавіка на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі ўрок «Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны» для вучняў 6 «Б» класа ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна»

29 красавіка на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі ўрок «Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны» для вучняў 6 «Б» класа ДУА «Гімназія № 6 г. Гродна».

Супрпацоўнікі архіва пазнаёмілі рабят з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці антыфашысцкіх падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былі прадстаўлены дакументы партызанскіх брыгад імя Кастуся Каліноўскага, В.І.Чапаева, І.В.Сталіна, Ленінскага камсамола, а таксама ўспаміны і фотаздымкі ўдзельнікаў падпольнай групы пад кіраўніцтвам М.А.Волкава.