Аб правядзенні ў НГАБ у г. Гродна навучальнага мерапрыемства старшым дзяржаўным інспектарам Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

29 красавіка 2022 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна з мэтай папярэджання парушэнняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету старшым дзяржаўным інспектарам Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету было праведзена навучальнае мерапрыемства для супрацоўнікаў.

Архівісты былі азнаёмлены з асноўнымі задачамі і функцыямі дзяржаўнай інспекцыі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Падрабязна былі разгледжаны пытанні аб заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні жывёльнага і расліннага свету, правілах палявання і рыбалоўства, мерах стрымання за парушэнні заканадаўства па ахове прыроды і інш.

Супрацоўнікі архіва прынялі актыўны ўдзел у дыскусіі на тэмы па ахове жывёльнага і расліннага свету.