28-29 красавіка 2022 г. загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Аляксандравіч З.А. прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Ад сядзібы да музейнага комплексу»

28-29 красавіка 2022 г. загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Аляксандравіч З.А. прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Ад сядзібы да музейнага комплексу», дзе выступіла з дакладам «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль у дакументах Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» падрыхтаванага ў суаўтарстве з Алейнікавай М.А.

На канферэнцыі былі прадстаўлены больш за 35 дакладаў даследчыкаў з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія былі прысвечаны гісторыі Гомельшчыны, жыццю і дзейнасці ўладальнікаў Гомельскага маёнтка, гісторыі палацава-паркавага комплексу ў розныя перыяды часу, а таксама гісторыі палацава-паркавых комплексаў на Брагіншчыне.

У завяршэнні мерапрыемства для ўдзельнікаў канферэнцыі была праведзена аглядная экскурсія па Палацы Румянцавых і Паскевічаў.