Да 120-годдзя акцёра, заслужанага артыста БССР Васіля Віктаравіча Воінкава (1902-1986)
Васіль Віктаравіч Воінкаў нарадзіўся 25 красавіка 1902 г. у г. Тыфліс (Тбілісі). У 1917 г. скончыў тыфліскую гімназію і паступіў на працу на нафтаналіўнае судна. У 1918 г. пераехаў у г. Сухумі, дзе працаваў памочнікам правізара ў аптэцы. З 1923 г. стаў членам драматычнага гуртка рабочага клуба. З 1924 г. працаваў у Сухумскім рускім драматычным тэатры. У 1931 г. пераехаў у г. Ніжні Ноўгарад, дзе працаваў у 2-м Горкаўскім драматычным тэатры.
У 1932 г. В. Воінкаў быў залічаны ў трупу Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР у г. Магілёве (у 1941 г. тэатр быў расфарміраваны). У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1942 гг. працаваў у Омскім драматычным тэатры. У 1943 г. Дзяржаўны рускі драматычны тэатра БССР быў адноўлены і В. Воінкаў аднавіў сваю працу ў ім, дзе і працаваў да выхаду на пенсію ў 1971 г.
З’яўляўся старшынёй аддзялення Беларускага тэатральнага таварыства Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага, прымаў актыўны ўдзел у культурным шэфстве над Узброенымі Сіламі СССР. Узнагароджаны ордэнам “Знак Почета” (1955), медалямі і Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1968 г. В. Воінкаву было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны артыст БССР”.
Памёр 4 сакавіка 1986 г.
В. Воінкаў – характарны акцёр, майстар праўдзівага паказу псіхалогіі персанажаў, стварыў шмат яркіх сцэнічных вобразаў. Сярод вядомых роляў: Гадзіншчык (“Кремлевские куранты”), князь Турэнін (“Царь Федор Иоанович”), Тарэлкін (“Смерць Тарэлкіна”), Аргант (“Плутни Скопена”), Трубач (“Егор Булычев и другие”), Бяссеменаў (“Мещане”), Бернарда (“Хитроумная влюблённая”), Галілей (“Симон Коризна”), Міхей (“Главная ставка”), Бацька (“Руины стреляют в упор”), Назар Аўдзеевіч (“Дети солнца”), Фірс (“Вишнёвый сад”).
У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца асабісты фонд Васіля Віктаравіча Воінкава (№ 232), які прадстаўлены тэкстамі роляў, фатаграфіямі ў ролях, праграмамі і фатаграфіямі сцэн са спектакляў Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага, дакументамі да біяграфіі, фатаграфіямі артыста на розных мерапрыемствах і сустрэчах.
![]() |
1. В. В. Воінкаў. 1964 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 103. Л. 10. |
![]() |
2. В. В. Воінкаў у ролі Камісара (“Большой день” У. Кіршона), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР. 1935 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 40. Л. 1. |
![]() |
3. В. В. Воінкаў у ролі Дзеда і С. І. Мацюкевіч у ролі Бабкі (“Репка” П. Малярэўскага), сыграных у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР. 1950 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 52. Л. 1. |
![]() |
4. В. В. Воінкаў у ролі Назара Аўдзеевіча (“Дети солнца” М. Горкага), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. 1965 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 50. Л. 1. |
![]() |
5. В. В. Воінкаў у ролі Гаральда (“Король Лир” У. Шэкспіра), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР. 1953 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 59. Л. 2. |
![]() |
6. В. В. Воінкаў у ролі Тарэлкіна (“Смерть Тарелкина” А. В. Сухаво-Кабыліна), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР. 1954 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 61. Л. 1. |
![]() |
7. В. В. Воінкаў (у ролі Астрова) у спектаклі “Повторный визит” С. Дубравіна, пастаўленым у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. 1957 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 66. Л. 8. |
![]() |
8. Ганаровая грамата за заслугі ў галіне культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР на імя В. В. Воінкава. 1948 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 83. Л. 5. |
![]() |
9. Пасведчанне да медаля “За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.” на імя В. В. Воінкава. 6 сакавіка 1946 г. БДАМЛМ. Ф. 232. Воп. 1. Адз. зах. 82. Л. 2. |