Прафсаюзны актыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прыняў удзел у двухдзённым семінары-нарадзе прафактыва Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

Прафсаюзны актыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прыняў удзел у двухдзённым семінары-нарадзе прафактыва Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, які адбыўся 6-7 красавіка 2022 года на базе ДУП «Санаторый «Нёман-72». Тэматыка семінара была прысвечана дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў у сучасных умовах. На семінары абмяркоўваліся пытанні выканання заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах, парадак заключэння, утрыманне і кантроль за выкананнем калектыўнага дагавора, ажыцяўленне арганізацыйнай работы ў першасных прафсаюзных арганізацыях, прынцыпы і ўмовы выкарыстання сацыяльных сетак, роля інтэрнэт-рэсурсаў у арганізацыі інфармаційнай работы прафсаюзаў і інш. На семінары таксама абмеркавалі змяненні, унесенныя ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.

Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам работы, вызначылі задачы па ўмацаванні радоў прафсаюза, павышенні аўтарытэту, наладжванні цеснага сапрацоўніцтва з наймальнікам, органамі мясцовай улады, атрымалі адказы на пытаніі, якія цікавяць ад старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Берасневай Алены Пятроўны. Таксама ў якасці лектараў перад прысутнымі выступілі загадчык арганізацыйнага аддзела Аляксей Дабрыян, галоўны прававы інспектар працы Аляксандра Сідун, галоўны бухгалтар Ірына Загорская.

Акрамя лекцыйных мерапрыемстваў для актыву першасных прафсаюзных арганізацый галіновага прафсаюза была арганізавана экскурсія ў галерэю халоднай параднай зброі «Грышук Арсенал». Падчас наведвання галерэі былі прадстаўлены калекцыя медалёў 19-20 стагоддзяў, шпагі, шаблі, шашкі, мячы, палашы, цесакі і штыкі розных краін свету, а таксама стэнд з арыгіналамі залатых алімпійскіх медалёў двухразовага алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы, самага моцнага чалавека планеты, ураджэнца горада Гродна – Аляксандра Курловіча. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з дзейнасцю і комплексам паслуг санаторыя.