Інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Мазыра
7 красавіка 2022 года ў Год гістарычнай памяці і ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна была арганізавана інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Мазыра (класны кіраўнік – Янтоўская Кацярына Аляксандраўна) па тэмах: «Зямля, апаленая вайной…» (аб знішчэнні (спалення) населеных пунктаў Мазырскага раёна9 -1945 гг.) і «Без тэрміна даўнасці…» (аб масавым знішчэнні насельніцтва г. Мазыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.).
З навучэнцамі быў праведзены ўрок-лекцыя ў форме прэзентацыі, паказаны фільм аб спаленых вёсках Мазырскага раёна, прадэманстраваны фатаграфіі брацкіх магіл на яўрэйскіх могілках па вул. Пушкіна ў г. Мазыры. Дзеці азнаёміліся з дакументамі Палескай надзвычайнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі г. Мазыра і Мазырскага раёна.
Арганізатары мерапрыемства: загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры” – Дамашкевіч Алена Валянцінаўна і загадчык краязнаўчага аддзела Мазырскай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна – Цюленева Ніна Віктараўна.