Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны», якая праводзіцца на базе Гомельскага абласнога музея ваеннай славы

7 красавіка 2022 года ва ўстанове «Гомельскі абласны музей ваеннай славы» прайшла дыялогавая пляцоўка «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны».

Экспертамі выступілі:

Шынкароў Аляксандр Міхайлавіч, намеснік пракурора Гомельскага раёна, Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці», Дзенісенка Павел Уладзіміравіч, кіраўнік пошукавага клуба «Пунсовыя пагоны», настаўнік гісторыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскае кадэцкае вучылішча». Запрошаны госць, Алексіна Алена Іванаўна, намеснік старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Намеснік пракурора Гомельскага раёна, Аляксандр Міхайлавіч расказаў пра пошукавыя работы, якія праходзілі ў чанкаўскім лесе на месцы масавага пахавання мірных жыхароў.

Андрэй Мікалаевіч падзяліўся інфармацыяй, аб тым, якая работа вядзецца на сённяшні дзень па ўвекавечанні месцаў пахавання грамадзян, якія ў савецкі час не былі ніяк абазначаны і фактычна аказаліся забытыя.

Таксама, Павел Уладзіміравіч расказаў пра пошукавы клуб «Пунсовыя пагоны», які размешчаны на базе Гомельскага кадэцкага вучылішча.

У ходзе сустрэчы экспертам дыялогавай пляцоўкі і запрошанаму госцю былі зададзены нямала пытанняў аб фактах генацыду насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На ўсе пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы.

Пасля завяршэння мерапрыемства для ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі была праведзена аглядная экскурсія па музеі.