3 сакавіка 2022 г. на базе ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Гомеля ім. Франсіска Дэ Міранды» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамі 8-9 класаў

3 сакавіка 2022 г. на базе ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Гомеля ім. Франсіска Дэ Міранды» адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» з навучэнцамі 8-9 класаў.

У рамках акцыі «Архівы – школе» быў праведзены ўрок гістарычнай памяці па тэме: «Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе беларускага народа».

Адкрыла мерапрыемства дырэктар архіва Абрамава Наталля Юр’еўна, якая пазнаёміла з гісторыяй архіва, складам дакументаў і асаблівасцямі іх захоўвання.

Наталля Юр’еўна праінфармавала кіраўніцтва школы і навучэнцаў аб правядзенні конкурсу даследчых работ аб гістарычных падзеях Гомельшчыны “Юны архівіст”, арганізаванага галоўным упраўленнем адукацыі, галоўным упраўленнем юстыцыі і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Школьнікам было прапанавана паспрабаваць свае сілы ў складанні работ для конкурсу аб гістарычных падзеях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ва ўстанове адукацыі арганізаваны свой музейны куток, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Георгію Канстанцінавічу Жукаву, у гонар якога названа вуліца, на якой і размяшчаецца школа. Дырэктарам архіва была перададзена ў дар школе сканаваная копія асабістай справы Іллі Паўлавіча Кожара, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

У рамках сустрэчы загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Наталля Бачура арганізавала паказ прэзентацыі «Ёсць у вайны сумны дзень пачатковы».

Аляксей Качубей, архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў, зачытаў для вучняў фрагменты ўспамінаў з дзённікаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстраваў фатаграфіі 1943 – 1944 гг. аб вызваленні г. Гомеля.

У рамках мерапрыемства навучэнцаў інфармавалі аб адкрыцці выставы «Даруйце, людзі…». Факты аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі» і прадэманстравалі спецыяльны рэпартаж з месца раскопак масавага воінскага пахавання ў Чонкаўскім лесе.

Янчанка Алена Рыгораўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, азнаёміла супрацоўнікаў дзяржаўнага архіва з экспазіцыяй музейнага кутка.