Сустрэча са слухачамі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у БДАМЛМ

15 лютага 2022 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча супрацоўнікаў архіва-музея са слухачамі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». Сустрэча праходзіла пад знакам Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

У межах сустрэчы дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка прачытала лекцыю «Гісторыя і дзейнасць Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва: дакументы і фонды як крыніцы гістарычнай памяці народа». Па выніках лекцыі, па прапанове аўдыторыі, былі абмеркаваны пытанні захавання і ўліку дакументаў у БДАМЛМ.

Напрыканцы сустрэчы была праведзена экскурсія па архіве-музеі. Слухачам былі прадэманстрыраваны арыгіналы архіўных дакументаў і музейныя экспанаты.