Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураша

Паважаныя калегі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Шматвяковая гісторыя Беларусі напоўнена незабыўнымі прыкладамі гераізму. Дадзенае свята сімвалізуе пераемнасць пакаленняў беларускага народа ў самаахвярным служэнні Радзіме!

Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі ў гэты дзень мы адрасуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і воінам-інтэрнацыяналістам, якія прадэманстравалі прыклады найвышэйшай доблесці і гераізму ва ўмовах баявых дзеянняў!

У рэаліях сучасных гібрыдных геапалітычных супрацьстаянняў крапатлівая і адказная праца архівістаў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі дакументальнай спадчыны – гэта важны ўнёсак у агульнадзяржаўную працу па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі і супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі і скажэння айчыннай гісторыі.

Адмысловае значэнне абарона аб’ектыўнай карціны мінулага набывае ў Год гістарычнай памяці!

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, мірнага неба і дабрабыту, поспеху ў дасягненні пастаўленых мэт і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!

 

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь                                                В.І.Кураш