Аб новых формах правядзення акцыі “Архівы – школе” (па дакументах установы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці”)

21 лютага 2022 года на базе сярэдняй школы №3 г. Гомеля ім. Д.М. Пенязькова (па адрасе: вул. Барыкіна, 93) адбылася сустрэча ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” сумесна з ДУА “Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Гомеля” з навучэнцамі 6 і 11 класаў.

У рамках акцыі «Архівы – школе» быў праведзены ўрок гістарычнай памяці па тэме: «Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе беларускага народа».

Адкрыла мерапрыемства Прыскока Людміла Віктараўна, загадчык аддзела турызму і краязнаўства ДУА «Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Гомеля».

Качубей Аляксей Анатольевіч, архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў, зачытаў для навучэнцаў фрагменты ўспамінаў з дзённікаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Паказ відэа пра Героя Савецкага Саюза Д.М. Пянязькова суправаджаўся перадачай музею школы копій выяўленых дакументаў з фонду дзяржаўнага архіва.

Навучэнцам таксама былі прадэманстраваны фатаграфіі за 1943 – 1944 гг. па тэме: “Вызваленне г. Гомеля”.

Школа №3 г. Гомеля знаходзіцца на вуліцы, названай у гонар Героя Савецкага Саюза Емяльяна Ігнатавіча Барыкіна. У сувязі з гэтым, дырэктарам архіва, Абрамавай Наталляй Юр’еўнай, былі перададзены ў дар музею копіі асабістай справы А.І. Барыкіна за даваенны перыяд.

У рамках мерапрыемства навучэнцаў інфармавалі аб адкрыцці выставы “Даруйце, людзі…”. Факты аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі». Архівістамі быў прадэманстраваны спецыяльны рэпартаж з месца раскопак масавага воінскага пахавання ў Чонкаўскім лесе.

Акрамя таго, архівісты праінфармавалі кіраўніцтва школы і навучэнцаў аб правядзенні ў Гомельскай вобласці конкурсу даследчых работ аб гістарычных падзеях Гомельшчыны “Юны архівіст”.

У канцы сустрэчы навучэнцаў азнаёмілі з дакументамі і далі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, дырэктар установы адукацыі Ніна Старажэнка правяла для супрацоўнікаў дзяржаўнага архіва экскурсію па школьным музеі.