21 лютага 2022 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» праведзена лекцыя «Каб памяталі» для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы»
21 лютага 2022 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» праведзена лекцыя «Каб памяталі» для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы».
Для правядзення заняткаў былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. Навучэнцаў пазнаёмілі са складам дакументаў, якія сведчаць аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дырэктар установы Шэршань А.І. і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў архіва Анішчанка Н.В. у рамках акцыі “Архівы – школе” расказалі навучэнцам аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, асаблівасцях захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў. Былі названы інфармацыйныя рэсурсы, з дапамогай якіх можна ажыццявіць пошук інфармацыі аб архівах і складзе дакументаў, якія захоўваюцца ў іх, прадстаўлены даведнік па фондах архіва. Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны атрымалі ўяўленне аб рабоце архіва, наведалі архівасховішча. У мэтах правядзення прафарыентацыі навучэнцаў азнаёмілі з навучальнымі ўстановамі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў архіўнай сферы.