Адкрыццё віртуальнай выставы, прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння Пятра Іванавіча Альсміка, выбітнага вучонага-селекцыянера

На сайце Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі апублікаваны матэрыялы выстаўкі, прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння Пятра Іванавіча Альсміка (27.02.1907 – 02.04.1992).

Дзякуючы свайму прыроджанаму таленту, глыбокаму мысленню, неардынарнаму ўменню праводзіць навуковыя даследаванні і аналізаваць атрыманыя навуковыя дадзеныя, ён здолеў унесці неацэнны ўклад у развіццё раслінаводчай галіны сельскай гаспадаркі краіны

Пачынаючы з 1931 года, П.І.Альсмік займаўся селекцыяй бульбы на Беларускай занальнай доследнай станцыі па бульбе. З 1956 года ўсе даследаванні па бульбе ў рэспубліцы былі сканцэнтраваны ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства і плодаагародніцтва (БелНДІКПА) (п. Самахвалавічы, Мінскі раён), дзе Пётр Іванавіч узначальваў звыш 30 гадоў аддзел па селекцыі бульбы.

Пад яго кіраўніцтвам былі выведзены такія ракаўстойлівыя гатункі бульбы як «Працоўны», «Партызан», «Звеньевой», «Агранамічны», «Зазерскі».

Фотадакументы з фонду асабістага паходжання «Альсміка П.І.» ілюструюць яго службовую і грамадскую дзейнасць.

Перайсці да выставы.