16 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Без тэрміна даўнасці. Гродзенская вобласць»

16 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя дакументальнага зборніка «Без тэрміна даўнасці. Гродзенская вобласць» шасцітомнага праекту «Без тэрміна даўнасці. Беларусь» аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Зборнік дакументаў і матэрыялаў падрыхтаваны Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці, Цэнтральнага архіва.

У прэзентацыі зборніка прынялі ўдзел дырэктар фонду «Гістарычная памяць» А.Р.Дзюкаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці А.Н.Скурат , рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы І.Ф.Кітурко, а таксама кіраўнікі архіўных устаноў, кіраўнікі ведамстваў, прадстаўнікі адміністрацыі Гродзенскай вобласці, супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Гродна.