Рабочая сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураша з кіраўніцтвам ЦК БРСМ па пытаннях актывізацыі супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў
10 студзеня 2022 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша з кіраўніцтвам Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (далей – БРСМ): першым сакратаром А.С.Лук’янавым , другім сакратаром А.Ю.Прохаравым, старшынёй Цэнтральнай кантрольнай камісіі М.П.Кашкур.
В.І.Кураш праінфармаваў прадстаўнікоў БРСМ аб структуры дзяржаўнай архіўнай сістэмы рэспублікі, асноўных напрамках дзейнасці, аб’ёме і складзе Нацыянальнага архіўнага фонду, а таксама расказаў аб праектах, запланаваных архіўнымі ўстановамі да рэалізацыі ў Год гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. Дырэктар Дэпартамента звярнуў увагу на тое, што дзяржаўнымі архівамі назапашаны багаты практычны вопыт супрацоўніцтва з установамі адукацыі ў розных формах працы з моладдзю.
А.С.Лук’янаў адзначыў выключную каштоўнасць матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах дзяржаўных архіваў, як аб’ектыўных сведчанняў мінулага беларускага народа і дзяржавы, а таксама падкрэсліў актуальнасць і значнасць актыўнага прыцягнення гэтых дакументаў для асветы і патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
У ходзе далейшага абмеркавання было прынята прынцыповае рашэнне аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж архіўнай службай рэспублікі і БРСМ і намечаны ключавыя напрамкі для ўзаемадзеяння.
У рамках візіту ў архіў кіраўнікі БРСМ таксама азнаёміліся з матэрыяламі дакументальнай выставы “Рэха Афганскай вайны”, падрыхтаванай у Нацыянальным архіве да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, наведалі чытальную залу і архівасховішчы, дзе змаглі вывучыць спецыяльна выяўленыя матэрыялы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Камуністычнага саюза моладзі Беларусі.
- У ходзе рабочай сустрэчы
- Прадстаўнікі ЦК БРСМ. Злева направа – М.П.Кашкур, А.С.Лук’янаў, А.Ю.Прохараў
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- Падчас экскурсій па архіве
- В.І.Кураш, А.С.Лук’янаў, А.К.Дземянюк (дырэктар НАРБ)