У рамках акцыі «Архівы – школе» 10 лютага 2022 года работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» наведалі ДУА «Гімназія № 1 г. Жлобіна».

У рамках акцыі «Архівы – школе» 10 лютага 2022 года работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» наведалі ДУА «Гімназія № 1 г. Жлобіна». Інфармацыйную гадзіну правялі архівісты першай кваліфікацыйнай катэгорыі Елісеева Ірына Мікалаеўна і Жураўлёва Таццяна Васілеўна.

Слухачамі былі навучэнцы 9 «Б» класа. Класны кіраўнік Смарцэлава Наталля Дзмітрыеўна – лаўрэат заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года-2020», член раённай дэлегацыі рэспубліканскага педагагічнага савета з удзелам Прэзідэнта Беларусі, лектар Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, педагог, які падрыхтаваў прызёраў алімпіяд, даследчых і творчых конкурсаў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1.

Навучэнцам расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб дакументах, якія захоўваюцца, у тым ліку аб калекцыі дакументаў асабістага паходжання. Пазнаёмілі са складам дакументаў, якія гавораць аб уроне, прычыненам нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады ВАВ, пасляваенным аднаўленні і развіцці прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі горада Жлобіна і Жлобінскага раёна.

Акрамя таго, архівісты праінфармавалі кіраўніцтва школы і навучэнцаў аб правядзенні ў Гомельскай вобласці конкурсу даследчых работ аб гістарычных падзеях Гомельшчыны «Юны архівіст». Школьнікі былі зацікаўлены праводзімым конкурсам і атрыманай інфармацыяй, актыўна задавалі пытанні. Дзеці папрасілі арганізаваць экскурсію ў архіў.