Заняткі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для школьнікаў на базе Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

19 студзеня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» адбыліся заняткі «Нацысцкая палітыка генацыду, рабавання і гвалту. 1941–1944» для вучняў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п. Дамачава» у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Для правядзення заняткаў была арганізавана выстава дакументаў, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Брэстчыны.

Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. расказала пра дакументы нямецкіх акупацыйных органаў кіравання перыяду 1941-1944 гг., дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненага імі ўрону па Брэсцкай вобласці, якія захоўваюцца ў архіве і служаць каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі Брэстчыны ў перыяд акупацыі.

У рамках заняткаў таксама выступіла загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна», кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пашковіч А.І.

Акрамя таго, для школьнікаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны пазнаёміліся з работай архіва, наведалі лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, архівасховішча, музей гісторыі архіва, даведаліся аб рэжымах захоўвання дакументаў, складзе дакументаў архіва.