Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дэйкуна В.Л. з Днём нараджэння работнікамі ўстановы “Занальны архіў у г. Рэчыца”

Ужо па традыцыі 20 студзеня работнікі ўстановы “Занальны архіў у г. Рэчыца” віншуюць Васіля Лазарэвіча Дэйкуна з Днём Нараджэння! Сёння ветэрану Вялікай Айчыннай вайны споўнілася 102 гады! Дырэктар Пішчык Н.М., загадчык аддзела працы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Камар і.В., загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Закаўраш М.В. наведалі Васіля Лазарэвіча, ад імя ўсяго калектыву ўстановы павіншавалі імянінніка і ўручылі яму падарункі. Жадаем Васілю Лазарэвічу моцнага здароўя і дабрабыту!

Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Дэйкуна В.Л. з Днём нараджэння работнікамі ўстановы