Фотавыстава БДАКФФД у кінатэатры “Цэнтральны” г. Мінска да 100-годдзя з дня нараджэння рэжысёра А.Я.Карпава

У студзені 2022 года ўстанова «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» пачынае серыю фотавыстаў «За кадрам», мэта якіх – паказаць усё тое, што застаецца ўтоена ад гледача падчас працы здымачнай групы. .

Першая фотавыстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксандра Якаўлевіча Карпава, пройдзе ў кінатэатры “Цэнтральны” г. Мінска з 13 па 26 студзеня.

Падчас выставы шырокаму гледачу будуць прадстаўлены фотаздымкі, створаныя падчас працы рэжысёра над фільмамі “Заўтра будзе позна…”, (1972 г.) і “Асабістыя лічыльнікі”, (1982 г.).