Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый».

Зборнік утрымлівае тэксты ўсіх вядомых на сённяшні дзень матэрыялаў генеральных візітацый уніяцкіх цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII ст., якія захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Расіі і Украіны.

Для зручнасці карыстання кніга забяспечана багатым навукова-даведачным апаратам – прадмовай, патэкставымі заўвагамі, асабовым і геаграфічным паказальнікамі.

Укладальнік кнігі – намеснік дырэктара НГА Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў.

Зборнік распачынае выдавецкую серыю НГА Беларусі пад назвай «Святыні Вялікага Княства Літоўскага», галоўная задача якой заключаецца ў публікацыі ў сістэматызаваным выглядзе масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ XVI–XVIII стст.

Вокладка зборнік дакументаў «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый»