8 верасня 2021 г. Дэпартамент па архівах і справаводству правёў рабочую нараду па архіўнаму захоўванню электронных дакументаў
8 верасня 2021 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая нарада, у якой прыняло ўдзел кіраўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству: дырэктар В.І. Кураш, першы намеснік дырэктара Дэпартамента О.А. Ледаўская, кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі: намеснік дырэктара В.А. Шаршун, кіраўнік упраўлення эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі Т.В. Равуцкая, кіраўнік аддзела цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці упраўлення эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі І.В. Стрэльчык, кіраўніцтва Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі (БелНИЦЭД): дырэктар Ю.Э. Прозорович, намеснік дырэктара Л.Н. Сігневіч, кіраўніцтва Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
БелНИЦЭД прадэманстраваў асноўныя функцыянальныя асаблівасці Інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб тэхналагічных і практычных аспектах супрацоўніцтва па пытаннях архіўнага захоўвання электронных дакументаў і забеспячэння архіўнага захоўвання нарматыўных прававых актаў эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі.
Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.