Віншаванне з Міжнародным днём архіваў ад дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша

В.І.Кураш

Паважаныя калегі!

Віншую вас з прафесійным святам – Міжнародным днём архіваў!

Прайшоўшы шматвекавую гісторыю развіцця, архівы на сучасным этапе ператварыліся ў важныя сацыяльна-культурныя і інфармацыйныя цэнтры, на работнікаў якіх ускладзена адказная і высакародная місія – захаванне дакументальнай спадчыны чалавецтва.

Міжнароднае прафесійнае супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных навукова-асветніцкіх праектаў, абмен практычным і метадычным вопытам – залог далейшага ўдасканалення архіўнай справы і паспяховага выканання задач, якія стаяць сёння перад архівістамі розных краін.

Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, дабрабыту, новых праектаў, адкрыццяў і дасягненняў!

Дзякуй за Ваш прафесіяналізм і добрасумленную працу!

З павагай,

Дырэктар Дэпартамента
па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
В.І.Кураш