Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» падрыхтавала і выдала геаграфічны паказальнік да пагаспадарчых кніг сельскіх і гарадскіх Саветаў, якія знаходзяцца на хаванні ў ім

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» падрыхтавала і выдала геаграфічны паказальнік да пагаспадарчых кніг сельскіх і гарадскіх Саветаў, якія знаходзяцца на хаванні ў ім.

Выпуск гэтага архіўнага даведніка быў выкліканы даўняй неабходнасцю, паколькі раней пошук пагаспадарчых кніг па запытах грамадзян быў ускладзены па раду прычын. У прыватнасці, населеныя пункты зоны камплектавання Рэчыцкага дзяржархіва (Брагінскі, Лоеўскі, Рэчыцкі і Хойніцкі раёны) з прычыны частага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў савецкі перыяд пераходзілі з адных сельсаветаў ці раёнаў у іншыя. Гэта патрабавала карпатлівага пошуку інфармацыі ў вопісах і справах фондаў аб наяўнасці вёсак і пасёлкаў у тым ці іншым рэгіёне, што адбірала шмат часу.

У далейшым звесткі пра населеныя пункты і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, у склад якіх яны ўваходзілі, былі сабраны з пагаспадарчых кніг і аформлены ў карткі, адкуль затым унесены і сістэматызаваны ў геаграфічным паказальніку да пагаспадарчых кніг. Яго з’яўленне значна аблегчыла работу архівістаў па пошуку звестак па запытах грамадзян, што дазваляе максімальна хутка знайсці неабходную пагаспадарчую кнігу па указанаму населенаму пункту ў заяўлены перыяд.

Дадзены архіўны даведнік быў падрыхтаваны наступным калектывам аўтараў: рэдкалегіяй у складзе Н.М. Пішчык (дырэктар архіва), І.В. Комар (загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства) і М.В. Закаўраш (загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў), складальнікамі С.А. Жарносенкам (вядучы архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў), Т.В. Фраловай і А.А. Кмец (архівісты аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў). Рэцэнзент выдання – кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.Б. Жыхараў.

Выданне разлічана на работнікаў архіўных устаноў, раёных, гарадскіх, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, гісторыкаў, краяведаў, даследчыкаў.