З 17 мая па 6 чэрвеня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь запланавана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню»

З 17 мая па 6 чэрвеня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь запланавана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню».

Акцыя «Беларусь супраць тытуню» праводзіцца ў рамках рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню ў Рэспубліцы Беларусь, дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021 – 2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г . № 759, і прымеркавана да правядзення 31 мая 2021 года Сусветная дня без тытуню.

Мэтай правядзення дадзенай акцыі з’яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб негатыўным уздзеянні тытуню і нетытунёвых вырабаў, якія ўтрымліваюць нікацін, на арганізм чалавека, спосабах адмовы ад курэння (спажывання вырабаў, якія ўтрымліваюць нікацін) і лячэння нікацінавай залежнасці.