У перыяд з 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ»

У перыяд з 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» (дадатковыя праекты запланаваны 14 і 19 ліпеня).

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК-2021», XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «ВІЦЕБСК-2021», Дзень моладзі, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю.

Не змяняючы традыцыі, дзіцячы музычны конкурс будзе праходзіць у канцэртнай зале «ВІЦЕБСК»: два конкурсныя дні і гала-канцэрт.
А сцэна Летняга амфітэатра будзе прадастаўлена дарослым удзельнікам. У першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прагучыць «сусветны хіт» у суправаджэнні фанаграмы «-1» і балета Алы Духавай «TODES», які выступіць у другім аддзяленні конкурсу з новай сольнай праграмай.
Другі дзень дарослага конкурсу пройдзе ў рамках канцэрта ўрачыстага закрыцця, дзе маладыя таленты выканаюць «славянскі хіт» у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя КУЛЬБАКОВА.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры – сімфанічная рок-феерыя «Уверцюра да фестывалю. Агонь і лёд». На галоўнай сцэне фестывалю будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 на 15 метраў, на якой адбудзецца сапраўднае шоу ад пераможцаў і прызёраў сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні Санкт-Пецярбургскага балет на лёдзе пад гукі «CONCORD ORCHESTRA» пад кіраўніцтвам Fabio PIROLA (Італія).

Парадуюць прыхільнікаў фестывалю традыцыйныя праекты, сярод якіх:
зборныя канцэрты «ЗАЛАТЫ ХІТ» і «РЫТМЫ ЛЕТА»;
гала-канцэрт «Шансон ТВ – ВСЕ ЗВЁЗДЫ»;
гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.