20 студзеня споўнілася 100 гадоў ветэрану ВАВ Васілю Лазарэвічу Дзейкуну, асабістыя дакументы якога захоўваюцца ў занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы

Па жыцці – з мужнасцю і адвагай

20 студзеня споўнілася 100 гадоў ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, жыхару аграгарадка Каравацічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Васілю Лазарэвічу Дзейкуну, асабістыя дакументы якога захоўваюцца ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы.

В.Л. Дзейкун – чалавек са слаўнай біяграфіяй. У Вялікую Айчынную вайну быў танкістам. Прайшоў баявы шлях ад Беларусі да Чэхаславакіі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За баявыя заслугі” “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За вызваленне Прагі” і інш. Удастоены падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага – І.В. Сталіна. Пасля вайны служыў на Украіне, затым вярнуўся ў Каравацічы і працаваў у калгасе і лясніцтве.

У мінулым годзе В.Л. Дзейкун перадаў у Рэчыцкі дзяржархіў на пастаяннае захоўванне асабістыя дакументы, сярод якіх – ваенныя і працоўныя дакументы, пасведчанні аб узнагародах, фатаграфіі, якія з’яўляюцца бясцэннымі сведчаннямі яго няпростага, але яркага жыццёвага шляху. Мы памятаем пра заслугі Васіля Лазарэвіча і, вядома ж, у святы не пакідаем яго без увагі.

У дзень юбілею дырэктар архіва Наталля Мікалаеўна Пішчык, загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Ірына Віктараўна камар і архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі Сяргей Аляксандравіч Жарнасенка наведалі ветэрана ў Каравацічах. Ад імя калектыву ўстановы мы павіншавалі Васіля Лазарэвіча са стагоддзем, пажадалі яму моцнага здароўя, шчасця, любові родных і блізкіх і ўручылі падарункі. У адказ юбіляр падзякаваў гасцей за аказаную ўвагу і падтрымку.

100 гадоў ветэрану ВАВ Васілю Лазарэвічу Дзейкуну

100 гадоў ветэрану ВАВ Васілю Лазарэвічу Дзейкуну