23 студзеня 2020 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

23 студзеня 2020 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі працы органаў архіўнай справы і справаводства, дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе і вызначаны задачы на 2020 год.

У працы калегіі прынялі ўдзел намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь М. Старавойтаў, начальнікі, намеснікі начальнікаў Галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, дырэктара дзяржаўных архіўных устаноў, работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве.

З дакладам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Кураш. У спрэчках прынялі ўдзел прадстаўнікі ГУЮ, дырэктара дзяржаўных архіўных устаноў.

На калегіі было адзначана, што ў Рэспубліцы Беларусь узяты курс на электронны дакументаабарот, які з’яўляецца адным з напрамкаў лічбавай трансфармацыі. Арганізацыя захоўвання электронных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь адпавядае сусветным тэндэнцыям. У 2019 годзе ўведзена ў прамысловую эксплуатацыю інфармацыйная сістэма архіва электронных дакументаў НАФ, якая размешчана ў абароненай віртуальнай інфраструктуры рэспубліканскай платформы, якая дзейнічае на аснове тэхналогій хмарных вылічэнняў.

Па стане на 1 студзеня 2020 г. у дзяржаўных архівах на пастаянным захоўванні знаходзіцца 13 015 991 адз. хр. на папяровай аснове ў складзе 47 641 фонду.

У 2019 г. у электронны выгляд пераведзена 4 153 вопісаў. У агульным аб’ёме вопісаў спраў доля даступных у электронным выглядзе складае 33%.

У 2019 годзе Дэпартаментам па архівах і справаводстве, дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі было працягнута выкананне Плана мерапрыемстваў па забеспячэнні ў Рэспубліцы Беларусь архіўнага захоўвання электронных дакументаў, у рамках якога дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі змогуць ажыццяўляць архіўнае захоўванне электронных дакументаў ужо ў найбліжэйшай будучыні.

Найважнейшай сферай дзейнасці дзяржаўных архіваў з’яўлялася інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў. У 2019 г. выканана 12 511 біяграфічных, 2 209 тэматычных, 275 генеалагічных запытаў і 21 356 запытаў сацыяльна-прававога характару.

У 2019 годзе дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі выпушчана 7 зборнікаў дакументаў, 2 аналітычныя работы, падрыхтавана 123 выставы дакументаў.

У Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь унесена 124 афіцыйныя геральдычныя сімвалы.

Пашыранае пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве

Пашыранае пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве

Пашыранае пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве