23 лістапада 2017 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Уладзіміраўна Матусевіч паспяхова абараніла дысертацыю
23 лістапада 2017 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Юлія Уладзіміраўна Матусевіч паспяхова абараніла дысертацыю на тэму «Медыцынская дапамога партызанам і насельніцтву партызанскіх зон Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Дысертацыя Ю. В. Матусевіч была прадстаўлена на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук у савет па абароне дысертацый пры БДУ. Даследаванне выканана пад навуковым кіраўніцтвам прафесара кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктара гістарычных навук Уладзіміра Кантанцінавіча Коршука.
Афіцыйнымі апанентамі выступілі прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі і загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт», кандыдат гістарычных навук, дацэнт Яўген Аляксандравіч Грэбень.
Віншуем Ю. В. Матусевіч і выказваем падзяку навуковаму кіраўніку!