У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы перавыдадзеная Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях
У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы перавыдадзеная Інструкцыя па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4).
Інструкцыя ўстанаўлівае агульныя патрабаванні да дакументавання кіраўніцкай дзейнасці і арганізацыі працы з дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы.
Новае выданне Інструкцыі падрыхтавана з улікам усіх унесеных у яе раней зменаў і дапаўненняў, у тым ліку ўнесеных пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2017 г. № 167.
Па пытаннях набыцця Інструкцыі неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэлефон для даведак: 286-02-05.
Рэквізіты плацяжу: р/з BY67BLBB36320100129230001001 ў ГАПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.