21 лістапада 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

21 лістапада 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім было разгледжана пытанне аб рабоце Дэпартамента і дзяржаўных архіваў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у 2017 г.

Калегіяй адзначана, што ў 2017 г. дзейнасць Дэпартамента і дзяржаўных архіваў была накіравана на своечасовае і якаснае ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

У траўні 2017 г. у Дэпартаменце была праведзена «прамая тэлефонная лінія» на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь». У снежні 2017 г. плануецца правядзенне яшчэ адной «прамой тэлефоннай лініі» на тэму «Прастаўленне апастыль на дакументах, выходных з дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасці з Планам працы Дэпартамента ў 2017 г. праведзены комплексныя праверкі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва», установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі». У гэты момант праводзіцца комплексная праверка дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь». У ходзе праверак у архівах работнікамі Дэпартамента былі вывучаны пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і дадзены адпаведныя рэкамендацыі.

Калегіяй рэкамендавана аддзелу арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента і кіраўнікам дзяржаўных архіваў ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем у дзяржаўных архівах патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; сістэматычна разглядаць стан работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур на пасяджэннях калегіі Дэпартамента.

Калегіяй таксама прынята рашэнне аб прызначэнні Чарвінскай Вольгі Уладзіміраўны на пасаду загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі».