Біяграфія

Ольга Александровна Ледовская

Ледаўская Вольга Аляксандраўна

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Нарадзілася 27 ліпеня 1969 г. у Мінску.

Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

З 1986 па 1999 гг. працавала захавальнікам фондаў, архівістам I катэгорыі, загадчыкам архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР, вядучым архівістам, галоўным архівістам аддзела асабістых фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

З верасня 1999 г. – спецыяліст I катэгорыі, вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і архіўных тэхналогій Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь; з сакавіка 2002 г. – галоўны спецыяліст аддзела забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку дакументаў і аўтаматызаваных тэхналогій Нацыянальнага цэнтра па архівах і справаводству; з лістапада 2002 г. – кансультант аддзела забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку дакументаў і аўтаматызаваных тэхналогій Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З снежня 2005 г. – начальнік аддзела забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку дакументаў і аўтаматызаваных тэхналогій Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2006 г. – Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 г. працавала на пасадзе намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

1 красавіка 2019 г. прызначана на пасаду першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Ўдзельнічала ў падрыхтоўцы даведнікаў «Дакументы па гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі ХVIII -ХХ стст. у фондах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь» (2003 г.), «Архіўныя дакументы Рэспублікі Беларусь – скарбніца сацыяльнай памяці дзяржавы» (2005 г.), «Навукова-даведачны апарат дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь» (2007 г.), «Фонды і калекцыі дакументаў асабістага паходжання ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь» (2008 г.). З’яўляецца адным з распрацоўнікаў інфармацыйнага рэсурсу дзяржаўнага значэння «Дзяржаўны фондавы каталог», аўтарам шэрагу метадычных распрацовак у галіне фандавання, дзяржаўнага ўліку архіўных дакументаў.

Узнагароджана нагрудным знакам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы архівіст Беларусі», Ганаровымі граматамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.