Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»


Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 1 511 фондаў, 202 440 адзінак захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1944 г. па цяперашні час (асобныя дакументы за 1940 – 1941 гг.)

Тэрытарыяльны ахоп:
  • скасаваны Радунскі раён Гродзенскай вобласці
  • скасаваны Юрацішкаўскі раён скасаванай Маладзечанскай вобласці
  • Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці

Склад фондаў:

Асноўную частку фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Ліда складаюць дакументы, якія ўтварыліся ў дзейнасці мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё і сацыяльна-эканамічнае становішча ў рэгіёне. У архіве маюцца дакументы па асабоваму складу.

Сярод гэтых архіўных крыніц значную цікавасць прадстаўляюць наступныя матэрыялы (галоўным чынам згрупаваныя ў храналагічнай паслядоўнасці згадваных у дакументах падзей).

Перыяд з 1940 па 1941 гг.

  • Па асабоваму складу аддзелаў народнай адукацыі выканаўчых камітэтаў Лідскага гарадскога і Лідскага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных (38 спраў)

Перыяд з 1941 па 1944 гг.

  • Аб насельніцтве горада Ліды, знішчаным нямецкімі акупантамі ў 1941-1944 гг. (фонды выканкамаў мясцовых Саветаў)

Перыяд з 1944 г. па цяперашні час

  • Аб аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі (фонды мясцовых выканкамаў Саветаў)
  • Аб грамадска-палітычнай жыцця рэгіёну, аб грамадзянах, неабгрунтавана рэпрэсаваных у пасляваенныя гады (фонды выканкамаў мясцовых Саветаў)
  • Аб калектывізацыі і калгасна-кааператыўным будаўніцтве (фонды сельскіх Саветаў, калгасаў і іншых устаноў і арганізацый)
  • Аб развіцці сельскагаспадарчага машынабудавання, хімічнай, лёгкай, харчовай і іншых галін прамысловасці, аб будаўніцтве новых заводаў, рэканструкцыі старых прамысловых прадпрыемстваў, пра засваенні новых відаў вытворчасці (фонды гарвыканкамаў, райвыканкамаў, фонды прамысловых прадпрыемстваў: ААТ “Лакафарба”, ААТ “Лідсельмаш”, ААТ “Лідская абутковая фабрыка”, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Лідскі завод электравырабаў”, ААТ “Лідскае піва”, ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”, вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Шклозавод “Нёман”, ААТ “Смаргоньсілікатабетон”)
  • Аб сістэме планавання, фінансавання, уліку і статыстыкі (фонды гарадскіх і раённых планавых камісій, фінансавых аддзелаў, аддзелаў статыстыкі)
  • Аб капітальным будаўніцтве, планіроўцы, рэканструкцыі, забудове гарадоў (фонды устаноў і арганізацый будаўніцтва і архітэктуры)
  • Аб разгортванні сацыялістычнага спаборніцтва, руху “за камуністычнае стаўленне да працы”
    (фонды прафсаюзных органаў)
  • Аб стане і развіцці народнай адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння (фонды устаноў сацыяльна-культурнага комплексу)
  • Аб дзейнасці пракуратуры і народных судоў па ўмацаванні законнасці і правапарадку, ахове грамадскай уласнасці (фонды органаў юстыцыі і суда)